У Беларусі не хапае ўрачоў

|

Усяго ў гэтым годзе медычны ўніверсітэт выпускае 357 маладых спецыялістаў, 150 з якіх будуць размеркаваны на працу па Гродзенскай вобласці. У цэлым заявак на размеркаванне прыйшло ў тры разы больш, чым ёсць выпускнікоў. У Беларусі, як і раней, не хапае дактароў вузкай спецыялізацыі: анестэзіёлагаў, рэаніматолагаў, хірургаў, акулістаў, неўролагаў, анколагаў. Праўда, Гродзеншчына медыцынскімі кадрамі ўкамплектавана задавальняюча, паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко, які прыехаў на размеркаванне выпускнікоў Гродзенскага медычнага дзяржуніверсітэта:

Калі ў цэлым па рэспубліцы паказчык забеспячэння медыцынскімі кадрамі 42 на 10 тыс. насельніцтва, то ў Гродзенскай вобласці – 37, а ў абласным цэнтры – 80.

Усяго ў Гродзенскім медуніверсітэце атрымліваюць адукацыю 3, 5 тысячы студэнтаў. У гэтым годзе ў сувязі з агульным павелічэннем набору на медычныя спецыяльнасці на бюджэтную форму навучання набор у гродзенскую ВНУ будзе павялічаны на 200 чалавек.

Паводле БЕЛТА

Здымак паводле www.sgmu.ru