Музей у Гудзевічах зробяць больш прывабным для наведнікаў

|

Праект распрацаваны супрацоўнікамі купалаўскага ўніверсітэта і складаецца з некалькіх аб’ектаў. Па словах дацэнта кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Віталя Карнелюка, галоўным аб’ектам у праекце з’яўляецца Гудзеўскі музей:

 

Мы хочам больш добраўпарадкаваць гэты ўнікальны музей. У планах зрабіць там прыбіральню, вестыбюль, ганак з пандусам, каб у музей маглі завітаць людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Таксама добраўпарадкуем тэрыторыю – зробім асвятленне ў дворыку, плот і інш.

 

Займацца рэстаўрацыяй экспазіцыйнай часткі музея ў праекце не прадугледжана:

 

Гэта павінна рабіць дзяржава ў межах комплекснай рэстаўрацыі музея, не за сродкі замежнага праекта. Гэта патрабуе добрай падрыхтоўкі, каб аднаўленне экспазіцыйнай часткі не паўплывала на подых музея, які ўнікальны, – дадаў Віталь Карнялюк.

 

Стан жа экспазіцыйнай часткі літаратурна-этнаграфічнага музея ў Гудзевічах, які мае статус рэспубліканскага, робіць даволі прыгнятальнае ўражанне. Надпісы да экспанатаў, якіх налічваецца каля 15 тысяч і сярод якіх ёсць унікальныя рэчы для ўсёй краіны, выкананыя ад рукі яшчэ ў савецкія часы. Не кажучы ўжо пра надпісы на аглійскай мове, хоць у музей даволі часта прыязджаюць замежныя экскурсіі. Умовы для захавання экспанатаў нельга назваць належнымі. Супрацоўнікі музея ў Гудзевічах даўно чакаюць капітальнага рамонту будынкаў музея, які захоўвае багатыя матэрыялы. Хоць і запланаваныя рамонтныя работы па знешнім упарадкаванні таксама патрэбныя – дагэтуль у музеі працуе звычайная драўляная вясковая прыбіральня.

 

Здымак з by-ethno.livejournal.com