Гродзенскі спектакль пакажуць у Піцеры

|

Гэта спектакль карыстаецца значнай папулярнасцю сярод гарадзенцаў, мы яго лічым вельмі ўдалай пастаноўкай. На Фестываль тэатр дасылаў дыск з запісам спектакля і ўсёй неабходнай суправаджальнай інфармацыяй пра пастаноўку. Калегія Фестывалю палічыла наш выбар удалым і запрасіла паўдзельнічаць у тэатральным фестывалі, – распавёў намеснік дырэктара тэатра Аляксандр Габец.

 

Прэм’ера спектакля “Палёт над гняздом зязюлі” адбылася ў Гродзенскім абласным тэатры ў кастрычніку 2010 года ў пастаноўцы рэжысёра Генадзя Мушперта. П’еса Дэйла Васермана напісаная па аднаіменным рамане Кена Кізі. Спектакль дагэтуль ёсць у рэпертуары тэатра і карыстаецца ў гарадзенцаў значным поспехам.

 

Трэйлер да спектакля “Палёт над гняздом зязюлі” можна паглядзець на сайце драмтэатра