Гродзенскія вернікі прайшлі ўрачыстай працэсіяй з вербачкамі

|

Урачыстая працэсія распачалася ад узгорка пабернардынскага касцёла, дзе біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч асвяціў вербы, прынесеныя моладдзю, дзецьмі і вернікамі старэйшага ўзросту. Далей усе рушылі ўніз да плошчы Савецкай, спяваючы рэлігійныя песні на беларускай і польскай мовах. Пасля плошчы ўрачыстая працэсія з вербачкамі накіравалася ў Фарны касцёл, дзе адбылася святочная Літургія з удзелам вялікай колькасці моладзі. Пасля набажэнства адбыўся невялікі выступ гурта Гродзенскай духоўнай семінарыі “Ave”.

 

 

Вербная нядзеля распачынае ў каталіцкіх вернікаў перыяд Вялікага тыдня, падчас якога згадваюцца мукі і смерць Хрыста. Тыдзень сканчаецца Вялікаднем, які сёлета каталікі святкуюць 8 красавіка. У гэты дзень праваслаўныя вернікі будуць адзначаць Вербную нядзелю, а праз тыдзень, 15 красавіка, будуць сустракаць Вялікдзень.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Здымкі Юлі Каляды і аўтара