Выстава велікодных яек у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

|

Большасць прадстаўленых на выставе яек паходзяць з калекцыі ігуменні Гаўрыілы. Самае старэйшае яйка на выставе – XVIII ст, на якім змешчана выява Яна Багаслова.

 

 

На выставе можна ўбачыць яйкі з металу, выкананыя па матывах фірмы Карла Фабержэ. Фабержэ быў знакамітыя яйкамі-шэдэўрамі з каштоўных металаў і каменняў. Прыбытак жа яму прыносілі яйкі, зробленыя для масавага спажыўца, якія продаліся ў сетцы крамаў Фабержэ. Напрыклад, гэта былі невялікія яйкі-падвескі, якія дарылі ў Расеі дзяўчатам на дзень народзін. Копіі такіх яек прадстаўлены на выставе ў Гродне.

 

 

 

 

Тут таксама змешчана вялікая колькасць драўляных разных яек з выявамі святых. Па гэтых яйках можна вывучаць іканаграфічныя тыпы і Маці Божай, і Езуса Хрыста. Каменныя яйкі, якія ўзніклі раней за фарфоравыя, паходзяць з паўвострава Сінай.

 

 

 

 

Яйкі ў мясцовых традыцыях на выставе таксама ёсць. Гэта сапраўдныя качынае і курынае яйкі, зробленыя ў Гродне ў 20-х гадах ХХ ст.

 

Варта адзначыць, што беларусы фарбавалі яйкі не толькі шалупіннем цыбулі, але і адварам кары дуба – у выніку яйкі набывалі чорную афарбоўку, па якой наносілі афарбоўку.

 

Цікавы экспанат – яйка з ракушкі.

 

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 красавіка ў 16 гадзін.