Дабрачынны канцэрт у кірсе

|

Гродзенская лютэранская абшчына зараз збірае на рэстаўрацыю грошы. Удзельнікі-музыкі сваім выступам у кірсе хочуць звярнуць увагу грамадскасці на стан храма. Рокавая музыка ў кірсе будзе гучаць упершыню, кажа ўдзельнік “Кальяну” Саша Дзянісаў:

 

Мы хочам прыцягнуць увагу да стану кірхі, але гэта не азначае нейкае супрацоўніцтва з гродзенскімі лютэранамі. Яны даюць памяшканне, а мы хутчэй інфармацыйна, а можа, і трошку матэрыяльна, падтрымаем кірху.

 

На канцэрце мусяць выступіць Паша Нёманскі. Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў (гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”).

 

Канцэрт адбудзецца 16 красавіка ў 19 гадзін.

 

Уваход вольны, хто колькі можа ахвяруе на кірху.

 

Пра жыццё лютэранскай абшчыны, пра гісторыю будынка гродзенскай кірхі і пра яе рэстаўрацыю можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”.

 

Фотарэпартаж з каляднага канцэрта ў кірсе гарадзенскіх калектываў можна прачытаць і праглядзець на “Тваім Стылі” тут.

 

Здымак Алесі Крэк