Гродзенцы набываюць квіткі празапас

|

Людзі масава будуць набываць квіткі і праязныя заўтра, у апошні дзень месяца. Ніхто ж не ведае, калі дакладна падаражэе праезд, таму лепш закупіцца перад пачаткам новага месяца. Зараз бяруць квіткоў прыкладна на 10 тысяч – у людзей жа грошай зараз асабліва няма. На дзіва, не вельмі разбіраюць праязныя.

 

У канцы дня шапікі ўсе непрададзеныя праязныя аддаюць – ужо будуць чакаць новых па падвышаных коштах. Аднак, па словах прадаўшчыцы, калі гарадзенцы захочуць масава набыць праязныя ў гэтыя выходныя, то хопіць усім ахвотным – запасы яшчэ ёсць.

 

На колькі і калі дакладна падаражэе праезд у гарадскім транспарце, пакуль невядома. Жанчына з шапіка мяркуе, што агульныя праязныя падаражэюць тысяч на 7, а разавы квіток на 100 рублёў.

 

Рашэннем гарвыканкама ад 28 сакавіка дзеці ў гарадскім транспарце будуць ездзіць бясплатна.

Апошняе падаражанне на праезд у гарадскім транспарце ў Гродне адбылося ў 2009 годзе – разавы квіток замест 500 рублёў стаў каштаваць 600.

 

Здымак з kp.by