Паліва зноў падаражэе

|

Канцэрн “Белнафтахім” рашэннем ад 29 сакавіка зацвердзіў наступныя кошты на паліва:

 

Бензін А-76 – 3150 за літр (падвышэнне на 300 рублёў),

бензін АІ-92 – 3300 рублёў (на 300 рублёў),

бензін АІ-95 – 3750 (на 350 рублёў),

дызпаліва – 3150 (на 300 рублёў).

 

Папярэдняе падаражанне паліва адбылося 3 сакавіка – на 5% павысіліся кошты на бензін і на 10,5 % на дызпаліва. Тады ў афіцыйным паведамленні “Белнафтахіму” гаварылася, што “змены цэн на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, выкліканыя ростам сусветных цэн на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты, у сувязі з чым эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася”.

 

Летам мінулага году гарадзенскія аўтааматары ладзілі акцыю “Стоп бензін”, каб прадэманстраваць канцэрну “Белнафтахім” сваё абурэнне празмерным ростам коштаў на бензін. У акцыі, па падліках, арганізатараў, прыняло ўдзел больш за 1000 гарадзенскіх аўтааматараў.

 

Заўтрашняе падаражэнне коштаў на паліва па ўсім відаць не апошняе.

 

Уведзенае раней абмежаванне “Белнафтахімам” не больш за 100 літраў дызпаліва адначасова аднаму кліенту адмянілі па рашэнні ўрада. Такое рашэнне было прынятае, каб “каб не дапусціць далейшага павелічэння вывазу за мяжу бензіна і дызельнага паліва, набытых на беларускіх АЗС, і прычыненні шкоды эканоміцы краіны.” Абмежаванне на разавую запраўку адмянілі праз дзень пасля яго ўвядзення.