Гродзенскія мядзведзі папрачыналіся

|

Асноўную частку зімы мядзведзі правялі ў адмыслова абсталяваных бярлогах. Часам прачыналіся на кароткі час, а пасля зноў упадалі ў спячку. Зараз Грыбас і Брусніка мала рухаюцца і млявыя, звяры з задавальненнем грэюцца на сонцы. Для іх рыхтуецца адмысловы веснавы рацыён – паболей гародніны і садавіны, хлеб.

 

У звярынцы ёсць яшчэ два мядзведзі – бурыя, Матыльда і Мікіта:

 

Маленькай Матыльдзе няма і двух гадоў, а мядзведзяняты кладуцца ў спячку толькі з маці, Матыльда была адна, таму і не ўкладалася ў спячку. А вось дарослы Мікіта спаў – і ўжо выйшаў са спячкі, – кажа дырэктар гродзенскага звярынца Алег Жданкін.

 

Прачнуліся ад зімовага сну і барсукі, і яноты-паласкуны.

 

Барыбал, ці чорны амерыканскі мядзведзь, не ўпадае ў класічную зімовую спячку, мяркуюць вучоныя. Іх заляганне ў бярлогах можна назваць хутчэй зімовым адпачынкам – тэмпература іх цела паніжаецца ўсяго на 4-7 градусаў па Цэльсію і іх адносна лёгка можна пабудзіць. Мядзведзі, якія сустракаюцца ў высокіх паўночных шыротах, могуць трываць такі стан каля 7 месяцаў.

 

Здымак з animalworld.com.ua