Яшчэ адзін гродзенец будзе кандыдатам у прэзідэнты?
Кіраўніцтва АГП пакуль захоўвае інтрыгу, але як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Малярчук, імя будучага партыйнага кандыдата – сакрэт палішынэля:
– Інтрыгі няма ўжо – ужо дакладна вызначыліся, што будзе Раманчук.
Прычым агульнапартыйнага абмеркавання гэтага пытання, кажа Малярчук, не было:
– Гэта толькі вярхушка партыйная вызначылася – шараговыя партыйцы яшчэ нічога не вызначалі, – дадаў ён.
У той жа час кіраўнік абласной арганізацыі АГП не выключае, што пасля 31 мая, калі афіцыйна будзе названа імя партыйнага кандыдата ў прэзідэнты, пачнуцца ўзгадненні названай кандыдатуры з шараговымі партыйцамі.
Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі