Просьбу маці перавесці Аўтуховіча ў Ваўкавыск пакуль не задаволілі
Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак. Інфармацыя стала вядома з афіцыйнага адказу на ліст маці Аўтуховіча, якая прасіла прызначыць яму адбыванне пакарання ў Ваўкавыску, дзе яна жыве. Па словах праваабаронцы, у любы час Аўтуховіч можа быць пераведзены ў Івацэвічы.
Пакуль асуджаны знаходзіцца ў следчым ізалятары Мінска. Воўчак адзначыў, што Мікалаю Аўтуховічу патрабуецца дапамога зубапратэзнага ўрача. Праваабаронцы дамаўляюцца пра адпаведнае абследаванне і спадзяюцца, што яму дазволяць застацца ў Мінску. Праваабаронца мяркуе, што затрымка з накіраваннем Аўтуховіча і Асіпенкі па месцы адбывання пакарання можа быць звязаная з магчымым прымяненнем ў адносінах да іх амністыі.
Асуджаныя сваёй віны не прызнаюць, праваабаронцы расцэньваюць дадзеную крымінальную справу палітычна матываванай.
Паводле naviny.by