Мультымедыйная прэзентацыя з Фестывалю “Твой стыль”
Фестываль “Твой стыль” праходзіў у Гродне з 21 да 23 траўня.
Удзел у ім брала каля 150 чалавек з розных гарадоў краіны.
У час Фестывалю працавалі майстар-класы ў выкананні вядомых беларускіх журналістаў, выстава ўдзельнікаў фотаконкурсу, адбываліся прэзентацыі цікавых маладзёвых інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама хэнд мэйд вырабаў творчай моладзі.
Увечары адбылася канцэртная праграма, у час якой выступалі гурты ZnaRock, “Босае сонца” і вядомы беларускі рэпер Vincent.
Прэзентацыю з першага дня Фестывалю глядзіце тут.