Love story аўтаркі праграмы “Амурныя гісторыі”
Пакуль аўтарка “Амурных гісторыяў” распавядала лав сторы знакамітых гарадзенцаў, яна паціху набіралася жыццёвай мудрасці ў стасунках ад дасведчаных людзей.
І вось маем – Інга выйшла замуж і такім чынам стала гераіняй сваёй жа праграмы. У студыю Інга завітала з мужам Алесем. Да шлюбу яны ішлі 5 год. Многа гэта ці акурат? Якія самыя рамантычныя моманты яны ўзгадваюць? Ці кахаюць за штосьці? Што рабіць, каб захаваць пачуццё да брыльянтавага вяселля?.
Інга з Алесем шчыра спрабавалі адшукаць адказы на часам няёмкія пытанні… Што атрымалася – слухайце на радыё “Твой Стыль” “Амурныя гісторыі” з Інгай і Алесем!