Чыноўнікам абмяжуюць доступ да інфармацыі
Адпаведны дакумент аб асаблівасцях абмежавання доступу да інфармацыі рыхтуе аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі сумесна з Міністэрствам сувязі і інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.
Першая рэдакцыя дакумента ўжо была на ўзгадненні. Дакумент прадугледжвае ў абавязковым парадку абмежаванне доступу ворганам дзяржкіравання, установам адукацыі і некаторым іншым суб’ектам да інфармацыі, забароненай заканадаўствам.
Звычайныя карыстальнікі таксама могуць абмежаваць доступ да Інтэрнет-рэсурсаў па заяўцы ў адпаведнасці з дамовай, заключанай з правайдэрам. Пры звароце карыстальнік сам пазначае, доступ да якой інфармацыі трэба абмежаваць, напрыклад, доступ да порнаматэрыялаў, прапаганды гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.