Вырашана! У суботу ў ліцэй не пайду…

«Ну, усё, я пабегла. Мне яшчэ браціка з садка забіраць, потым на курсы ва ўніверсітэт, потым да рэпетытара… Яшчэ і ўрокі рабіць…» – менавіта такімі словамі развіталася са мной сяброўка.І сапраўды, школа, рэпетытары, конкурсы, трэніроўкі, грамадскія абавязкі…

Выпадковая сустрэча праз 10 год

На днях сустрэў знаёмага дзяцінства. Дзесяць гадоў таму нас разлучылі абставіны, звязаныя з пераездам. А тут іду па вуліцы, дзе некалі жыў, і нечакана сустракаю. – Сашка ці ты гэта? – Эх, Андруха, колькі летаў, колькі зімаў!

Beautiful Vision прапануе клубны стыль

Сказаць «bonjour» новаму дню я павінна была дома. Павінна была прачнуцца ў сваім ложку, побач павінен быў спаць мой кот… Павінна была выпіць гарбаты з улюбёнага кубка, адсядзець бясконца доўгія пары ва ўніверсітэце, і па штодзённай каляіне пражыць дзень…

Брацікі і сястрычкі або Як зняць працяг «Санта Барбары»

«Ёсць усяго дзве разнавіднасці людзей: жанчыны і мужчыны! ». Гэтымі словамі пачынаецца мой любімы фільм. Калі верыць Бібліі, канфлікты пачаліся з Адама і Евы. Што тычыцца майго жыцця, канфлікт маіх бацькоў пачаўся да майго з’яўлення на свет.

Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею

| Без катэгорыі

Спачатку я збіраўся прайсці на свята як звычайны глядач. Але білеты (колькасцю 130 штук) ужо былі распрададзеныя. Я ведаў, што прыкладна праз паўгадзіны распачнецца асноўнае дзейства – рыцарскі турнір і спектакль, Таму вырашыў пачакаць каля варот…

Фотапогляд Ланы Руднік

| Без катэгорыі

Калі ты збіраешся сёлета ў Крым, май на ўвазе, што год таму вось такім чынам жыхары гэтай паўвыспы дбалі пра здаровы лад жыцця турыстаў…

Будуць вучыцца ў Польшчы

Некаторыя вучні ўсё яшчэ працягваюць рыхтавацца да ЦТ. А іншыя ўжо выпрабавалі свой шанец паступіць у вышэйшыя ўстановы, якія знаходзяцца не ў Беларусі, а ў Польшчы. Каля 200 чалавек спрабавалі паступаць.

Прызначаны новы старшыня гарадзенскага аблвыканкама

Цяпер гэтую пасаду будзе займаць Сямён Шапіра, якога вызвалілі ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пад Егіпецкім сонцам. Нататкі прывольнага турыста. Ч.3

| Без катэгорыі

У часе язды па пустэльні я сядзела, дакладней – хавалася, за спіной інструктара і назірала за рэчаіснасцю. Думка аб тым, што пустэльня – гэта стыхія, такая ж, як горы або мора, узнікла знянацку, калі мы вымушана адсталі ад нашай групы: абочыны дарогі былі ледзь відны. А калі раптам у гэтай бязлюднай камяністай стыхіі ў цябе што-небудзь зламаецца або ты проста заблукаеш?… На ўсялякі выпадак я бязглузда пацікавілася ў Ахмеда: «А ты ведаеш дарогу?». «Вядома!» – адказаў ён, уклаўшы ў адзінае слова ўвесь свой усходні тэмперамент.

Фотарэпартаж з Тыдня масавага футбола ў Гродне

|

Тыдзень масавага футболу праходзіць у гэтыя дні ў Беларусі. З гэтай нагоды ў Гродна завітала каманда беларускіх амбасадараў футболу.