Прызначаны новы старшыня гарадзенскага аблвыканкама
Сямён Шапіра нарадзіўся ў вёсцы Рэчань Любанскага рэгіёну на Міншчыне.
З’яўляецца доктарам эканамічных навук. Працаваў галоўным эканамістам саўгасу “Камсамолец”, старшынём СПК “Маяк”.
У 1998-1999 гадах займаў пасаду дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплекса. З 1999 па 2004 год ачольваў галоўнае ўпраўленне, а пасля дэпартамент эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
З 2004 года і да назначэння на пост міністра з’яўляўся генеральным дырэктарам ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”. 18 красавіка 2008 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
20 мая 2010 года прызначаны на пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Яго кандытура ўнесеная на зацвярджэнне абласнога Савету дэпутатаў.
Паводле інфармацыі www.s13.ru