Аматары жыцця. Частка 2
У працяг гастранамічнай тэмы, скажу, што ў паходзе звычайна з’ядаецца ўсё да апошняй крыхтачкі. Тыя стравы, на якія дома глядзіш без задавальнення, са свістам ляцяць на свежым паветры. Колькі ж кілаграмаў сала і цыбулі з’елі мы за ўсе гады вандровак! Таму нядзіўна, што ранішнюю кашу на згушчаным малаку са свежай чарніцай палюбілі не толькі дзеці, але і дарослыя.