Аматары жыцця. Частка 2

| Без катэгорыі

Кухарылі пэўнай раніцай каля вогнішча і раптам выявілі, што парцыённы слоік згушчонкі бясследна знік. Версію, што яе панеслі мурашкі, мы адразу адхілілі, паколькі напярэдадні мы пачаставалі гэтых пражэрлівых казурак цукрам, пакінуўшы яго, па нядбайнасці, на паляне. Кожны па чарзе быў падвергнуты ўзмоцненаму допыту. Усе грашылі на дзяцей. Гэтыя ласуны папросту маглі злопаць цэлы слоік, седзячы ў намёце.

Паходная каша з чарніцамі

Якое ж было нашае здзіўленне і смех, калі мы высветлілі, што згушчанае малако з раніцы апрыходаваў наш Андрэй перад рыбалкай. Слоік яму велікадушна прабачылі, але з тых часоў пра гэты выпадак не жартаваў толькі гультаяваты.

Узаемадапамога…

Дзённыя пераходы на байдзе – гэта сумесная праца двух чалавек – уперадгледзячага матроса і капітана (таго, хто грабе). Праца гэтая патрабуе не толькі добрай фізічнай падрыхтоўкі, але цярпення і ўзаемадапамогі. У яснае, сонечнае надвор’е, на ціхай вадзе, без перашкодаў руху каманды гучаць спакойна, а гутарка цячэ павольна і прыязна.

Цяжкая здабыча…

Але ў дождж, дрэннае надвор’е, карчакі, масты і зваленыя дрэвы – сапраўднае выпрабаванне для сяброўскіх адносін і крэпасці сямейных путаў. У небяспечных месцах у ход ідуць выразы з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. А анекдот аб тым, што ў байдзе звычайна сядзяць дзве фантастычныя істоты «Грабіблін» і «Грабублін», вельмі мякка апісваюць дыялог гэтых фантастычных істот у такія складаныя моманты.

 

І табе, мокраму і ашаломленаму, які толькі што апынуўся ў вадзе побач з перакуліўшайся лодкай, падаюцца падазронымі і вельмі непрыстойнымі паводзіны тваіх сяброў, якія качаюцца ад істэрчынага смеху ў сваіх сухіх байдах. А спакаваныя ў мяшок нашай гаспадарлівай і прадбачлівай Наташай памідоры толькі таму і не плаваюць зараз па ўсёй Нарачанцы. Думаю, менавіта так сябе адчувалі Максім, Андрэй і Пашка пасля сваёй «аверкільнай» прыгоды ў першы ж вяслярны дзень.

>

Швартуемся…

Прыкладна ў такім настроі, патроху лаючыся і дрыжачы ад холаду, мы шукалі стаянку ў трэці дзень паходу. Мы былі радыя любому, хоць трохі сухому берагу. У выніку прысталі ўвечары да лугу. У цемры ставілі намёты і дарэмна блукалі вакол лагеру ў пошуках «чаго-небудзь, што б па выглядзе нагадвала дровы». Гатавалі тое, што хутка варыцца – улюбёныя макароны – і вячэралі ў намёце пад гукі дажджу.

На наступную раніцу нас наведалі незвычайныя госці – сям’я лебедзяў. Яны плылі так велічна і важна, што ў першы момант мы ўсе замерлі на месцы, а праз хвіліну, не змаўляючыся, з фотаапаратамі ў адной руцэ і батонам у другой, кінуліся да берагу. Першым працэсію ўзначальваў бацька сямейства, а яго сяброўка і шэсць «брыдкіх качанят», якія ледзь падраслі, прытрымліваліся за ім.

Бравы лебедзь пагрозліва сыкнуў і паспяшаўся да нашага берагу, за ім – яго лебядзінае сямейства. Шыпеў ён, я мяркую, больш для прыстойнасці, таму што праз пяць хвілін ад батона засталіся толькі ўспаміны. Мы ўвесь гэты час стаялі паводдаль, каб не турбаваць нашых гасцей.

“Рэклама” МТС – цягне толькі з дрэва

На запаветную паляну – канчатковую мэту нашага падарожжа, мы прыбылі апоўдні і ўладкаваліся там на наступныя тры дні. Гэтае прыгожае месца на высокім беразе Нарачы недалёка ад упадзення яе ў Вілію стаптана тысячамі турыстаў усіх узростаў. У лепшыя дні тут адпачывае столькі народу, колькі не сустрэнеш на народных гуляннях у масленіцу. Удзячныя пастаяльцы ўкапалі драўляныя столікі і ўслоны, арганізавалі месцы пад вогнішчы і нават выбудавалі лазню ў 2-х метрах ад берагу.

 

У гэты жа дзень Наташка згубілася ў лесе, адправіўшыся за грыбамі. Сама згубілася і сама знайшлася, але моцна спалоханая. Мы ж спалохацца не паспелі, таму што былі цвёрда ўпэўненыя, што Наташка, як звычайна, захапілася працэсам. Ды і Андрэй, які вярнуўся раней з пакетам грыбоў сцвярджаў, што літаральна паўгадзіны назад бачыў як яна мітуслася сярод дрэў з нажом у руцэ. Наташку адпойвалі стрэсазнімаючым зеллем, а ўвечар з задавальненнем елі грыбы з бульбачкай.

Купанне – гэта задавальненне!

Дарэчы, грыбы не клалі толькі ў кампот, і ў канцы другога дня дзеці закрычалі аб літасці! Пасля гэтага са згоды дарослых, грыбы сталі рыхтаваць спецыяльна для жадаючых.

 

У некаторым сэнсе нам павезла з суседзямі – перманентна п’янымі, але лагоднымі і ненадакучлівымі маладымі гукааператарамі. Яны перыядычна знікалі з свайго лагеру за запаветнай каламутнай вадкасцю ў вёску, пакінуўшы ўсе пажыткі на «дашчэнту» пільнага, спячага ў намёце вартаўніка.

 

А як выдатна яны спявалі, вельмі гучна! Больш за ўсё нам спадабаўся рэпертуар, добры беларускі і рускі рок – песні Цоя, «Крамбамбулі», «Чайфа», а таксама шмат незнаёмых песень з тэматыкай «Гэй, браты беларусы!». Запрошаныя на кілішак гарбаты да суседскага вогнішча, мы мужна вытрымалі гадзіну з нашымі суседзямі, а потым «з падставы надыходзячага дажджу» хуценька вярнуліся ў наш утульны лагер, дзе і сустрэлі світанак пад няспешныя і жартаўлівыя гутаркі. Па дарозе дамоў, пад незабыўныя ўражанні аб нашым 7-дзённым падарожжы, мы абмяркоўвалі ўжо новы паход у наступным годзе.

Апошняя стаянка…

Жаданне прыцягнуць маіх сяброў да працэсу напісання гэтага артыкулу, прымусіла мяне арганізаваць конкурс на лепшы загаловак для яго. Першы прыз з агульнай згоды дастаўся нашаму крэатыўнаму Пашы з назовам «Трое ў лодцы, не ўлічваючы гарэлкі». Па этычных меркаваннях загаловак прыйшлося змяніць. А зараз бачу, што мае «Лясы Беларусі» рэдактар таксама перайначыла… Карацей, сапраўдная «камандная» справа. Але я радая, што артыкул гэты нарэшце з’явіўся ў ТС, выказаўшы такім чынам агульнае меркаванне маё і маіх сяброў пра тое, што байдарачныя паходы – гэта дзіўнай рэдкасці і рэдкай дзівоснасці прыгоды і драйв!

Фота аўтара і яе сяброўкі Наталлі Архангельскай, якая не дазволіла засмеціць Нарачанку памідорамі