Пажар на вуліцы Паповіча: пасля дому №3 пацярпеў і №4

Сёння, каля чатырох гадзін дня загарэўся дом № 4 па вуліцы Паповіча. Ніхто з жыхароў не пацярпеў. Пажар быў патушаны брыгадай МНС за дваццаць хвілін.

Рака Часу Кронан у культуры дзяржаў-суседак

|

У памяшканні Гродзенскай абласной бібліятэкі другі дзень праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Феномен ракі Нёман ў польскай і беларускай культурах», прымеркаваная да 100-годдзя смерці пісьменніцы Элізы Ажэшкі і даследчыка Зыгмунта Глогера.

Умовы, пры якіх будаўніцтва «элітнага» дома прадоўжыцца

|

ААТ «Гродна Азот» мае намер купіць кватэры ў доме па вул. Захарава, які будавала фірма Кансэнт». Пры рэалізацыі гэтых кватэр чакаецца паступленне больш 3 мільярдаў рублёў. Запазычанасць «Кансэнта» склала па зысках каля 752 мільёнаў рублёў і па заробкам – 1.200 мільёнаў рублёў.

Штучная траўка прымае футбалістаў

|

Два новых сучасных футбольных поля з’явілася ў Гарадзенскай вобласці. Зялёныя газоны са штучным пакрыццём учора прынялі першых футбалістаў у Зэльве і гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. У вобласці працягваецца тыдзень футбола.

Медыцына на мяжы хуткай дапамогі і турыстычнай сферы

|

Медустановы Гродна і Друскінінкая падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, якая дазволіць абменьвацца досведам. Прадстаўнікі медыцынскай сферы Друскінінкая аказваюць дапамогу не толькі мясцовым жыхарам, але і адпачываючым: курортны горад штогод наведваюць каля 200 тыс. чалавек.

Адмыслова гарадзенскі нумар

Прэзентацыя спецыяльнага выдання ARCHE «Другая Гародня» адбылася ўчора. У ёй прымалі ўдзел укладальнік нумара Юры Гардзееў, галоўны рэдактар Валеры Булгакаў, а таксама аўтары, чые артыкулы ўвайшлі ў альманах.

“Белкард” зноў перамагае

Другая запар перамога на сваім полі дазволіла гарадзенскай камандзе ўвайсці ў лік лідэраў першай лігі чэмпіянату краіны па футболе. Гэтым разам каманда Дзмітрыя Траско перамагла 19 траўня светлагорскі “Хімік”.

Моладзевая акцыя мультымедыяў

| Без катэгорыі

Фонд «Новыя Мэдыі» ў межах міжнароднага праекту «Моладзевая акцыя мультымедыяў» (МАМ) запрашае ўсіх ахвотных да актыўнай супрацы па стварэнні школьных (і не толькі) газетаў пры дапамозе новых сродкаў і тэхналогіяў і на базе гатовых макетаў.

Мова, якая не патрабуе перакладу

Танец – адзін з самых эстэтычных і дэмакратычных спосабаў самавыяўлення. Мова рухаў не патрабуе перакладу, яна зразумелая і папуасу і вэб-дызайнеру.

Начныя цуды музею

Музей – гэта такое месца, дзе хаваецца мноства таямніц і загадак. А ноччу іх колькасць толькі ўзрастае. Напэўна менавіта таму і прыцягнула ўвагу вялікай колькасці гарадзенцаў мерапрыемства пад назвай «Ноч у музеі».