Рака Часу Кронан у культуры дзяржаў-суседак

|

Арганізатарамі канферэнцыі акрамя абласной бібліятэкі выступіла кафедра археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ды Інстытут этналогіі і культурнай антрапалогіі Ягелонскга універсітэта з Кракава на чале з прафесарам Збігневам Лібэрам.

 

Прафесар гродзенскага купалаўскага універсітэта Святлана Куль-Сяльверстава даследавала Нёман як раку-мяжу, якая спрычынілася да традыцыі кантрабанды ў транспамежным рэгіёне:

 

– Тут ёсць свае традыцыі, свае звычаі, свае тавары, якія традыцыйна ўжо 200 гадоў праз мяжу перавозяцца, такія як тытунь, ці галантэрэя.

 

Легендарная Рака Часу Кронан (як называлі Нёман у старажытнасці) аб’ядноўвае культуры дзяржавак-суседак. Але ў вырашэнні супольных праблемаў нашага трансгранічнага рэгіёна, у прыватнасці экалогіі і малога памежнага руху, перашкаджае палітычная канюнктура.

Па інф. Радыё Рацыя

Фота Валеры Руселіка