Моладзевая акцыя мультымедыяў

| Без катэгорыі

Для зацікаўленых настаўнікаў і вучняў магчымы ўдзел у бясплатных навучальных сэмінарах «Практычныя навыкі працы з рэсурсам www.mammedia.org і новыя магчымасці па стварэнні школьных газет» ці «Асновы журналістыкі для рэдакцыяў школьных газет».

 

Праект «Моладзевая акцыя мультымедыяў» разлічаны, перадусім, на школьную і студэнцкую моладзь і мае на мэце даць магчымасць моладзі рабіць без асаблівых навыкаў сваю газету, фармуляваць, выпрацоўваць і абараняць сваю пазіцыю і думкі, а таксама прэзентаваць шырокаму колу пры дапамозе новых тэхналогіяў свае творчыя і навучальныя дасягненні.

 

Праект дазваляе ствараць уласныя электронныя выданні, якія прыдатныя да друку: школьныя і ўніверсітэцкія сценгазеты, самвыдаты і малатыражныя газеты ў новым, больш якасным фармаце. Больш падрабязна пра праект і магчымасці ўдзелу – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://elekcyi.org/archive/p>

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны