Мова, якая не патрабуе перакладу
У чарговы раз праглядаючы фота Grodno Open 2010 (нагадаю, міжнародны конкурс танца адбыўся ў Гродна ў першай палове траўня, у ім прынялі удзел каля 400 пар з Беларусі, Расіі, Польшы, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Казахстану), захацелася яшчэ некалькі аўтарскіх прац выпускніка ШМЖ-13 Юры Іванюка размясціць для ўсеагульнага агляду. І задавальнення, вядома…
>
Яны такія блізкія і – кожны «ў сабе», быццам супернікі
Паспрабуйце ў жыцці «пакруціць» жанчынай, атрымаеце такі супраціў! А ў танцы гэта магчыма, натуральна і вар’яцка прыемна абодвум партнёрам. Хлопцы, ідзіце ў танцы, такія магчымасці для самасцвярджэння…
Гатовыя да сапраўднага «бою». Вайна палоў, якая заўсёды сканчаецца калі перамогай, калі паразай, але аднамаментна… абодвух бакоў
Мара кожнай жанчыны – «як за каменнай сцяной» – цалкам увасоблена ў танцы
І няма ні залы, ні гледачоў, ні суддзяў. Проста Радэнаўская «Вечная вясна»