На дарозе да Беластока з’явіліся шэнгенбусы
Ужо два дні нашпігаваныя самым сучасным абсталяваннем спецаўтамабілі кантралююць аўтамабілі на пад’ездах да Беластока. Спыняюць найперш машыны з беларускімі нумарамі. Дзяжурства на дарозе нясуць 2 машыны. Адна з іх – патрульная, спыняе аўтамабілі і затым суправаджае іх да шэнгенбуса.