На дарозе да Беластока з’явіліся шэнгенбусы
Кожны з іх мае спецыяльнае абсталяванне для хуткай праверкі сапраўднасці дакумантаў, а таксама доступ да агульнаеўрапейскай базы звестак SIS.
Гэтая база ўтрымлівае рэестр людзей і аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў вышуку.
Дастакова некалькі секунд, каб высветліць, ці не з’яўляецца затраманы аўтамабіль скрадзеным, ці не знаходзяцца кіроўца ці пасажыры ў вышуку за здзяйсненне злачынстваў.
Усяго на службе ў падляшскіх памежнікаў зараз 5 такіх шэнгенбусаў.
Кошт кожнага з іх каля 100 тыс. даляраў.
На здымку: польскія памежнікі спраўджваюць дакуманты пасажыраў затрыманай машыны.
Фота: Анатоль Хоміч, Kurier Poranny