Сілы былі няроўнымі
Лік у фінальнай серыі стаў 3-0 на карысць сталічнага клуба, які і заваяваў залатыя медалі.
“Срэбра” гарадзенцаў пасля мінулагодняга 4-га месца таксама можна прызнаць дасягненнем.
Але для таго, каб канкураваць у будучым з сталічнымі баскетбалістамі, камандзе патрэбна набываць новых моцных гульцоў, а гэта выглядае праблематычна: фінансавы стан каманды пакідае жадаць лепшага.
Фота Яраслава Ванюкевіча