Дэлікатэсны «элемент» паркавай культуры

|

У Гродна нарыхтоўкамі займаецца фірма «Мока». Летась тут прымалі слімака па 840 рублёў за кілаграм. Але сёлета, магчыма, прыйдзецца скараціць аб’ёмы – застаўся нерэалізаваны запас у Еўропе. Нарыхтоўваць дэлікатэс для гурманаў пачынаюць на Балканах. Калі там «ураджай» невялікі, еўрапейцы просяць сыравіну ў Беларусі.

 

Каб папуляцыі жывёлін не памяншаліся, фірмы-нарыхтоўшчыкі абавязаныя рассяляць малюскаў і ўлічваць аб’ёмы, весці ўлік. Забараняецца збіраць іх у перыяд размнажэння з 15 ліпеня па 1 верасня, з памерам ракавіны меней 25 міліметраў. Норма здабычы грамадзянамі ў асабістых мэтах – 20 кілаграмаў.

 

Гэтыя малюскі з’явіліся ў 17-18 стагоддзі на тэрыторыях панскіх маёнткаў, як элемент паркавай культуры. У Гродна самым «ураджайным» лічыцца парк Румлёва.

Паводле «ВГ»

Фота http://www.womanineurope.com