“Белкард” зноў перамагае

Першы тайм атрымаўся малавідовішчным.

Аднак на 12-й хв. у гаспадароў быў 100% шанс павесці ў ліку. Пасля дакладнага паса Куклеўскага Сяргей Траскевіч выйшаў сам на сам з брамнікам гасцей, але прабіў вышэй брамы.

У другім тайме яшчэ мацней паліў дождж, які надакучаў гледачам і футбалістам.

Каманды дадалі ў хуткасці. Зноў добры шанс меў Траскевіч, але мяч пасля яго ўдара з дальняй дыстанцыі зноў паляціў міма.

А на 58-й хв. госці адкрылі лік і пасля гэта яшчэ больш узмацнілі асаду брамы гарадзенцаў.

Трэнер “Белкарда” Дзмітрый Траско ўзмацняе атаку, кінуўшы ў гульню Козіча і Тулінскага.

На 80-й хв. Траскевіч чарговы раз наважваецца на дальні ўдар і рапляе ў верхні кут брамы!

А ўжо праз чатыры хв. гаспадары выйшлі наперад.

Ігар Герман увайшоў у штрафную гасцей і ўдала адпасаваў Козічу, які не схібіў і зрабіў лік 2-1.

Ужо ў дададзены час Яўген мог зрабіць “дубль”, але яго магутны стрэл са штрафнога адбіў брамнік.

Добры шанс забіць трэці гол меў і Герман, аднак і пасля яго ўдара мяч размінуўся з брамай “хімікаў”.

Другі раз запар “Белкард” вырывае перамогу на апошніх хвілінах гульні. У актыве каманды зараз 10 ачкоў і чацьвёртае месца ў турнірнай табліцы.

 

Фота з афіцыйнага сайту ФК “Белкард”