Будуць вучыцца ў Польшчы
У гэтым прымалі ўдзел вучні школ з Валкавыскага раёну, гарадзенскіх «Мацеж школьна» і польскай СШ № 36 і іншыя.
Увесь працэс паступлення адбываўся 15 мая 2010 году ў некалькіх будынках на вул. Будзенага 48а і ў Консульстве амаль з самага ранку да поздняга вечару. Усё складалася з некалькіх этапаў: спачатку вучні выконвалі розныя тэсты, менавіта па прадметах, якія ім былі патрэбныя для паступлення, потым давалася ўсім асабістая кантрольная работа, таксама па патрэбным прадмеце. Пасля гэтага падлічвалі колькасць балаў за гэтыя выкананыя работы, і тады выносілі рашэнне: паступіць вучань адразу, куды ён запланаваў, ці пойдзе да наступнага этапу- суразмова, на якой будуць задаваць пытанні па прадметах, патрэбных для пэўнай спецыяльнасці. У тым выпадку, калі вучань не праходзіць суразмову, ён «выбывае з гульні».
У гэтым годзе быў самы вялікі прахадны бал. Раней, у сярэднім не праходзілі на дальнейшае навучанне толькі каля 10 чалавек, а ў гэты раз амаль з двухсот чалавек прайшло толькі 64. «З самага пачатку ты вельмі хвалюешся, думаеш, што не пройдзеш, што колькі часу на падрыхтоўку пайшло» – менавіта такія ўражанні былі ў маёй знаёмай Вікторыі , якая спрабавала паступаць. Ёй ў параўнанні з некаторымі пашанцавала – яна паступіла. Агалошванне вынікаў было ў панядзелак 17 траўня ўвечары.
У часе чытання рэзультатаў не абыйшлося і без слёз: шмат добрых вучняў, у тым ліку і медалістаў не паступілі. Усё ж такі былі і пераможцы ў гэтым цяжкім адборы, але галоўнае, як казала мая знаёмая Віка верыць у свае сілы і спрабаваць, калі нешта не выходзіць.