Дырэктар абкрадаў уласны завод
Дырэктар прадпрыемства свядома падрабіў справаздачнасць. Але парушэнне на гэтым не скончыліся, як высветліла следства. Не афармляючы дамоваў, ён здаў у арэнду плошчы і гандлёвае абсталяванне прадпрыемства, у выніку завод недаатрымаў 40 мільёнаў рублёў арэнднай платы. У прыватнай фірме, якая арэндавала плошчы, працаваў сын дырэктара завода.
Як паведаміў старэйшы следчы па сабліва важных справах следчага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржбяспекі па Гродзенскай вобасці, дырэктар завода Гудкоўскі віну прызнаў і сплаціў страту ў поўным аб’ёме. Дырэктар быў пакараны пазбаўленнем волі тэрмінам на 5 гадоў з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.
Паводле інфармацыі www.lida.info