Першая яхта на Аўгустоўскім канале

|

Першы сплаў на яхце па гэтым маршруце арганізавала гродзенская турфірма «Немново-тур» сумесна з польскім суднабудаўнічым прадпрыемствам Balt-jacht. Польская фірма у часе сплаву правяла хадавыя выпрабаванні нядаўна выпушчанай рачной яхты. Яхта, разлічаная на 10 пасажыраў, абсталяваная санвузлом, душавой кабінай, кухняй. Расход паліва на судне складае 1 л за гадзіну працы.

 

На польскай тэрыторыі яхту спусцілі на канал пры дапамозе пад’ёмнага крана. Удзельнікі сплава перасеклі на ёй памежны пераход, праплылі па беларускай частцы канала і Нёману і адправіліся ў Каўнас. А

 

рганізацыі такіх маршрутаў пакуль мяшае незавершаная рэканструкцыя канала на польскім боку. Плануецца, што пасля адкрыцця шлюзаў на польскім боку сплавы на такіх яхтах будуць арганізоўвацца рэгулярна.

Па інф. БелТА