Па вадзе – за браканьерамі і на экскурсіі

|

У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Азёры» з’явіўся кацер. З яго дапамогай супрацоўнікі заказніка змогуць больш аператыўна выяўляць парушальнікаў. На тэрыторыі заказніка знаходзіцца 16 вадаёмаў.

Там, дзе МіГі ўзляталі, прызямляюцца прадпрымальнікі

|

Былы сакрэтны аб’ект – ваенны гарадок ракетчыкаў каля Шчучына – чакае мірная трансфармацыя ў паўнавартасны бізнес-цэнтр.

Перспектывы дзіцячай хірургіі ў Гродна

|

На будаўніцтва, рамонт і рэканструкцыю 17-ці аб’ектаў аховы здароўя ў Гродзенскай вобласці ў гэтым годзе выдзелена 158 млрд. рублёў. А галоўная падзея года – адкрыццё хірургічнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.

«Умова» ў канверце: арт. 424, ч. 2

|

КДБ Беларусі выяўвіў факт злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб ААТ «Лідскія аўтобусы «Нёман». У выніку супрацьпраўных дзеянняў прычынены ўрон у буйным памеры. У дачыненні да службовых асоб ААТ Лідскім раённым аддзелам упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата справа па ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Спецыяльна для кіроўцаў

|

На сайце дэпартаменту «Белаўтадара» з’явілася магчымасць прагляду аператыўнай інфармацыі пра дарожныя умовы па звестках дарожна-вымяральных станцый. Напрыклад, сёння на дарогах каля Гродна «бачнасць 2000 м, стан пакрыцця: мокра».

У рыбакоў міжсезоння не бывае

|

Усяго тры месяцы таму ў Гродне зарэгістравана новае грамадскае аб’яднанне «Гродзенскі рыбалоўны Клуб». Пра першыя яго крокі распавядае старшыня Вадзім Смалякоў.

У аварыі пацярпеў адзін чалавек – кіроўца

|

У Гродна на вуліцы Таўлая пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з гружанай фурай «Рэно». Па папярэдніх дадзеных, кіроўца фуры, выязджаючы з другараднай дарогі на галоўную не прапусціў аўтобус.

З міру па нітцы, і ў Гродна – веладарожка

|

На рэалізацыю першага этапу будаўніцтва веладарожкі даўжынёй 30 км Еўразвяз вылучае 100 тысяч еўра, аблвыканкам дадасць яшчэ 10 адсоткаў ад кошту праекта.

Пешаход збіў кіроўцу і зламаў яму нос

|

24-гадовы гродзенскі кіроўца пасля «разборак» з пешаходам апынуўся ў шпіталі з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. На думку падазраванага, кіроўца занадта рэзка затармазіў перад святлафорам. На гэтай глебе паміж імі ўспыхнула сварка.

Гродзенскі «наступ» на Афрыку

|

Упершыню прадукцыю прадпрыемстваў г. Гродна пачалі прадаваць у Малі, Сенегале, Танзаніі, Кот-д’Івуар, Мазамбіку, Замбіі, Буркіна-Фасо.