Без вызначанага дня народзін

|

Першы сеанс мадэмнай сувязі савецкага кампутара ў Курчатаўскім інстытуце з замежным тэрміналам ва Ўніверсітэце Хельсінкі з мэтай арганізацыі рэгулярнага каналу перадачы пошты па Інтэрнэце адбыўся менавіта 28-га жніўня 1990 году.

Гран-пры за санату Гайдна

|

На 1-м Міжнародным фестывали народнай творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, які адбыўся ў Маскве, 16-гадовы гродзенец Валянцін Станкевіч атрымаў гран-пры ў намінацыі «Інструментальнае выкананне».

Гісторычную каштоўнасць Беларусі купяць расіяне

|

Сядзібна-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна выстаўлены на аўкцыён. За апошні час яго першапачатковы кошт знізіўся з 2 млрд. да 600 млн. рублёў.

Электронны гандаль у Гродна

|

Сёння ў гарвыканкаме адбылася прэс-канферэнцыя «Сучасны стан і перспектывы электроннага гандлю ў г.Гродна». Аднак насамрэч мерапрыемства больш нагадвала відавочны PR асобна ўзятага Інтэрнэт-парталу. Якога, не скажу.

Дзень, у які Беларусь вярнула незалежнасць

|

Сёння адзначаецца гадавіна надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закона: 25 жніўня абмяркоўвалася прапанова Апазыцыі БНФ аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы.

Дрэвы знішчылі, сельскі сакратар у шоку

|

Днямі каля Луненскай школы (Мастоўскі раён) знішчана больш за 20 дрэў з таго, што яшчэ заставалася ад старажытнага парка вакол былога палаца Ромэраў.

На байдарцы, на ровары і, нават, на кані

|

Хутка стане магчыма аб’ехаць за тры дні тры краіны, дзякуючы праекту Еўрапейскай камісіі «Невядомая Еўропа». Адна з арыгінальных ідэй – гэтак званы актыўны уікэнд: пятніца — польскі Аўгустоў, субота — беларускі Гродна, нядзеля — літоўскі Друскінінкай.

Ад «малога» прадпрымальніка – даросламу бюджэту

|

Малы бізнэс Гродзенскай вобласці заплаціў у бюджэт у студзені-ліпені Br199,5 млрд., што ў структуры кансалідаванага бюджэту склала 16,3%. У рэгіёне ажыццяўляюць дзейнасць 32,5 тыс. суб’ектаў малога прадпрымальніцтва.

Абмен досведам у галіне… ратавання

|

У Гродна пройдуць міжнародныя вучэнні пажарных. У вучэннях будуць удзельнічаць 10 ратавальнікаў з Літвы, 18 – з Латвіі. Чакаецца, што Гродзенская «камандзіруе» на гэтае мерапрыемства каля 100 удзельнікаў.

Вучні атрымаюць свой Кодэкс

|

У Кодэксе аб адукацыі, які рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў да разгляду ў першым чытанні, плануецца замацаваць канкрэтны пералік прычын адлічэння з адукацыйных устаноў, увясці паняцце «дысцыплінарны ўчынак» і адмяніць аплату за паўторную здачу экзаменаў.