Гісторычную каштоўнасць Беларусі купяць расіяне

|

Паводле праграмы захавання і развіцця культуры Гродзенскай вобласці на 2007-2010 гады, на базе сядзібы ў вёсцы Краскі планавалася стварыць сядзібна-этнаграфічны турыстычны комплекс. А паколькі ні ў абласных, ні ў раённых улад для гэтага няма сродкаў, комплекс і выстаўлены на аўкцыён. Ёсць ужо і патэнцыйныя пакупнікі – два расійскіх бізнесмена і прыватная кампанія з Баранавіч.

 

Сядзіба стваралася ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў на левым беразе ракі Зэльвянка. Як распавяла мясцовая жыхарка Ганна, сядзібна-паркавы комплекс прыналежыў памешчыку Карпу. З прыходам савецкай улады гаспадара арыштавалі, а яго ўласнасць перайшла дзяржаве.

Паведамляе БелаПАН