Слуханні пачаліся, на слуханні не прарвацца

|

Сёння пачаліся грамадскія абмеркаванні матэрыялаў папярэдняй справаздачы пра ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе дзейнасці па будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС у Астраўцы Гродзенскай вобласці.

У малых гарадах з’явяцца фінансавыя «місіянеры»

|

З кастрычніка ў Беларусі стартуе праект ААН па падвышэнні фінансавай культуры насельніцтва. Нягледзячы на высокі ўзровень агульнай адукацыі, фінансавая граматнасць нашых суайчыннікаў пакідае жадаць лепшага.

Лідскія памежнікі знішчылі каля тоны канопляў

|

Гэта было зроблена падчас міжведамаснай аператыўна-прафілактычнай аперацыі «Канал-2009» па процідзеянні пазапраўнаму абарачэнню наркотыкаў.

У пошуках альтэрнатыўнай энэргіі

|

У Гродзенскім раёне для атрымання альтэрнатыўнай энэргіі будзе пабудаваны ветрапарк Праект будзе ажыццяўляцца ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі.

Свята: для пажылых, ці для «птушачкі»?

|

Заўтра, у Дзень пажылых людзей, у Гродна і вобласці рыхтуюцца павіншаваць пенсіянераў. Праўда, «віншаваць са старасцю» будуць па-рознаму.

Сапраўднай Літве прысвячаецца…

|

Выйшла ў свет новая кніга з серыі «Гарадзенская бібліятэка». 8-е выданне носіць назву «Рыцары і дойліды Гародні». Аўтар тэкстаў – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч, аўтар ілюстрацый – мастак-графік Павал Татарнікаў.

Цэнтр мовы, фота «Імгненні» і нямецкі хіп-хоп

|

Сёння ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адкрываецца Цэнтр нямецкай мовы. Як спадзяюцца выкладчыкі і студэнты, Цэнтр будзе спрыяць актывізацыі супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэту з арганізацыямі і навучальнымі ўстановамі Нямеччыны.

Коўдры для вайскоўцаў, нават НАТАўскіх…

|

Улетку прадпрыемства «Гроднатэкстыль» выйграла тэндэр Міністэрствы абароны на пастаўку 4,4 тыс. коўдр для беларускага войска. І вось цяпер гарадзенскія тэкстыльшчыкі прыступілі да выпуску прадукцыі.

Рэспубліканскі турнір адбудзецца ў Гродна

|

У выходныя дні ў небе над Каложскім паркам можна будзе назіраць… лятаючыя талерачкі. Упершыню ў Гродна адбудзецца Рэспубліканскі турнір па алцімат фрысбі. Арганізатар турніру – Моладзевы Алцімат Фрысбі Клуб «Грынс», першы і адзіны ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны.

Жыхары не пацярпелі, будынак – на знос

|

Учора на вуліцы 17-га Верасня ў Гродна гарэў драўляны двухпавярховы дом. Ратавальнікі абласной МНС былі на месцы здарэння праз 4 хвіліны пасля атрыманага па тэлефоне паведамлення. Праз 45 хвілін пажар был цалкам ліквідаваны.