У малых гарадах з’явяцца фінансавыя «місіянеры»
Сем’і не ўмеюць планаваць бюджэт, не робяць зберажэнняў і бяруць занадта шмат крэдытаў. Спачатку міжнародныя эксперты падрыхтуюць 20 мясцовых фінансавых інструктараў, а тыя панясуць асновы фінансавай граматнасці па рэгіёнах.
Інструктары будуць праводзіць навучальныя семінары і кансультаваць жыхароў малых гарадоў з невысокім узроўнем прыбыткаў. Менавіта гэтая частка насельніцтва, па меркаванні міжнародных экспертаў, больш іншых рызыкуе апынуцца ў складанай фінансавай сітуацыі і не ўмее карыстацца паслугамі банкаў.
Паводле інф. news.open.by
Ілюстрацыя http://www.ycheniki-skrudja.com