Рэспубліканскі турнір адбудзецца ў Гродна

|

Як распавёў ТС старшыня клуба Сяргей Шындзіч, у спаборніцтвах прымуць удзел 8 каманд з Мінска, Брэста і Гродна. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 26 верасня а 9 гадзіне, а прызы і падарункі пераможцам уручаць у нядзелю ў 17.30.

 

Цікаўна, што акрамя звычайных намінацый «Лепшая каманда», «Лепшы гулец», ёсць і чыста фрысбі-намінацыя: за «Дух гульні» Турнір прымеркаваны да закрыцця сезону гульняў на газоне. Узімку фрысбісты пераселяцца ў спартовыя залы. Сайт турніру – www.pvp.greens.by

 

Даведка: Алцімат (часта называюць Алцімат Фрысбі у сувязі з гандлёвай маркай) – гэта бескантактная, камандная гульня з лятаючым дыскам (вага дыска 175 грамаў). Гульня праходзіць на поле 100х37 метраў. Гульня ў алцімат праходзіць, як правіла, на высокіх хуткасцях. Каманды бываюць трох тыпаў: мужчынскія, жаночыя і змяшаныя.

Фота Аляксандра Гарэева