Жыхары не пацярпелі, будынак – на знос
Было праведзена абследаванне ўсіх памяшканняў: большасць жыхароў адсутнічала, а якія знаходзіліся ў хаце эвакуяваліся самастойна. Ніхто не пацярпеў. Магчымая прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Выратавана матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 40 млн. рублёў, папярэдняя шкода – 20 млн. рублёў. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у чатырох кватэрах. Жыхары (31 чалавек, 13 з якіх – дзеці) забяспечаныя часовым жыллём.
Камісія па надзвычайных сітуацыях пры гарвыканкаме вырашае пытанне аб прадстаўленні сталага жылля пацярпелым, тым больш, што будынак падлягаў зносу, а жыхары – планаваму рассяленню.
Па інф. МНС
Фота Der Schatten