Мільярды рублёў на… складах

|

На складах гродзенскага ААТ «Белтапаз» знаходзіцца каля 800% прадукцыі агульнага сярэднемесячнага аб’ёму выпуску на суму каля 8 млрд рублёў. Для некаторых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці праблема перапоўненасць складоў застаецца непад’ёмнай.

Нічога святога!

|

У Гродна па гарачых слядах затрымалі злодзея, які абрабаваў пробашча Францысканскага касцёла. Ён пракраўся ў жыллё і вынес ноўтбук, фотаапарат, магнітафон з акустычнымі калонкамі, а таксама Br6,1 млн. і $280.

Прымаюцца заяўкі на форум

|

Першы міжнародны інвестыцыйны форум «Гродна – горад на скрыжаванні межаў» адбудзецца ў час ХI шматгаліновай выставы-кірмашу «Еўрарэгіён «Нёман-2009» з 30 верасня па 2 кастрычніка.

На лясной паляне, каля шлюза «Дамброўка»…

|

У міжнародным фэсце «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў», які адбудзецца ў нядзелю, прымуць удзел каля 30 творчых калектываў Гродзенскай вобласці, Літвы і Польшчы. Мерапрыемства ладзіца ў дзевяты раз.

Крывавая сварка

|

У вёсцы Катлоўка Астравецкага раёну пенсіянер выстраліў з абрэза ў аднавяскоўца. Мужчына атрымаў пранікальнае агнястрэльнае раненне грудной клеткі. Зараз за яго жыццё змагаюцца дактары.

Усё спазнаецца ў параўнанні

|

Даволі часта ў грамадскім транспарце і ў іншых месцах, натоўпу людзей сталых, а таму гаманкіх, можна пачуць развагі аб цяжкасцях цяперашняга жыцця з настальгічнымі ноткамі пра СССР…

Сонца – на ўсе выпадкі жыцця

|

На прадпрыемстве ААТ «Краснасельскаўтатранс» Ваўкавыскага раёна электраэнергію не эканомяць, а здабываюць з альтэрнатыўнай крыніцы.

Жыхары Астраўца могуць нечакана палепшыць жыллёвыя умовы

|

Два 119-кватэрныя дамы ў Астраўцы, у якія планавалася засяліць будаўнікоў АЭС, будуць гатовыя ўжо да канца гэтага году. Але мясцовыя ўлады гавораць, што гэтыя кватэры могуць дастацца… звычайным астраўчанам.

Свабодны рух рэгіёнаў

|

Сёння ў Воранава актывісты Маладога Фронту расклеілі інфармацыйныя плакаты «Свабоду Арцёму Дубскаму!». Абвесткі з’явіліся на прыпынках, дошках аб’яваў, пад’ездах, слупах.

Беларусы ў рэйтынгу еўрапейскіх нацый

|

Прэзентацыя кнігі А.Латышонка «Нацыянальнасць – беларус» з удзелам аўтара адбудзецца ў Гродна 23 жніўня.