Свабодны рух рэгіёнаў
Нагадаем, Арцём Дубскі, 22-гадовы хлопец, з’яўляецца актывістам Маладога Фронту. На працягу 2007-2008 гг. неаднаразова быў затрыманы і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за палітычныя погляды.
Сітуацыя з Арцёмам Дубскім выяўляе праблемы беларускага грамадства. Сама наяўнасць людзей, якія за свае палітычныя погляды трапляюць за краты, сведчаць аб адхіленні беларускага рэжыму ад агульнапрынятых стандартаў у сферы Правоў чалавека.
А заўтра ў Магілёве адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі, дзе Арцём намерваецца абскардзіць рашэньне суду.
Па інф. незалежнага сайту ЛідаOnline