Сонца – на ўсе выпадкі жыцця

|

На даху адміністрацыйна-бытавога корпуса ўсталявалі 14 сонечных калектараў, якія даюць сукупны гадавы эфект каля 3-х тысяч квт/ч электраэнергіі. Магутнасці толькі чатырох калектараў досыць для падагрэва 400 літраў воды да тэмпературы 65 градусаў.

 

Энергію сонца – даступную, бясплатную, экалагічна чыстую і невычарпальную – даўно выкарыстоўваюць у традыцыйна «сонечных» краінах. Тым больш дзіўна, што асноўнымі краінамі-спажыўцамі сонечнай энергіі з’яўляюцца… Швецыя, Данія, Нямеччына, Аўстрыя.

 

Сумарная плошча цеплавых электрастанцый складае тут ўжо больш за 8 мільёнаў квадратных метраў.Сонца за два тыдні аддае энергіі столькі, колькі ўтрымоўваецца ва ўсіх запасах вуглевадароднага паліва на Зямлі. Дарэчы, у кітайцаў практычна ўсе дахі шматпавярховак застаўлены калектарамі. У нашым «сярэднім» клімаце гэтае нетаннае абсталяванне вельмі хутка сябе эканамічна апраўдвае. Дарэчы, калектар можна вырабіць і ў хатніх умовах.