Беларусы ў рэйтынгу еўрапейскіх нацый

|

Алег Латышонак – доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, прафесар Беластоцкага універсітэту. Сёлета таксама выйшла яшчэ адно яго выданне «Жаўнеры БНР».

 

А вось што піша аўтар у прадмове да сваёй новай кнігі:

 

«Беларусы — двайныя сіроты, бо гэта русіны, пазбаўленыя Кіева, і ліцьвіны, пазбаўленыя Вільні. Гісторыю нам давялося канструяваць з аскалёпкаў гісторыі Русі і Літвы. Сёньня цяжка паверыць, што гісторыю Полацку мы адкапалі толькі пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Менск і надалей шмат кім успрымаецца як часовая, заменная сталіца, хоць ягоную легенду стаў ствараць яшчэ Сыракомля. Гэтак сама і наш гістарычны Пантэон поўніцца героямі, незапатрабаванымі іншымі нацыямі: ізгоі Рагвалодавічы, Сьвідрыгайла, Глінскі, Каліноўскі, Булак–Балаховіч…


…Беларусы маюць яшчэ праблемы з тоеснасьцю, але падобныя праблемы маюць і многія іншыя эўрапейскія нацыі. Натуральна, тое, што ірляндцы, шатляндцы ці нарвэжцы забыліся сваю мову, нікога не апраўдвае, але ў маім рэйтынгу эўрапейскіх нацыяў беларусы далёка не апошнія…»

 

Чакаецца, што прэзентацыя будзе вельмі цікавай. Сустрэча – 18.30, вул.Будзёнага 48а, зала 100, Гродна.

 

Л.Леонт