Прымаюцца заяўкі на форум

|

Мэта гэтых мерапрыемстваў – актывізацыя працэсаў супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадаркі, нарошчванне экспартнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, садзейнічанне рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

 

Падчас працы форуму плануецца правядзенне пленарнага паседжання і кантактна-кааперацыйнай біржы. Афіцыйная мова працы форуму – руская. Падчас правядзення пленарнага паседжання ўдзельнікі забяспечваюцца сінхронным перакладам (ангельская мова).

 

Прыняць удзел у форуме могуць арганізацыі ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі. Цяпер працягваецца збор заявак на ўдзел. Гродзенскі гарвыканкам мае намер накіраваць запрашэнні на форум і 10 гарадам-пабрацімам Гродна.