Жыхары Астраўца могуць нечакана палепшыць жыллёвыя умовы

|

У дырэкцыі будаўніцтва АЭС, якая, дарэчы, знаходзіцца ў Астраўцы, як паведамляе Еўрарадыё, растлумачылі, што да будаўніцтва станцыі не прыступалі, бо чакаюць слухання спецыяльнага даследавання аб уздзеянні будучай атамнай станцыі на навакольнае асяроддзе. Чакаецца, што заўтра гэтае даследаванне будзе апубликавана. Абмеркаванне дакумента папярэдне запланавана ў сярэдзіне верасня.

 

Калі будзе прынята рашэнне аб распачынанні будоўлі ў Астраўцы, тады кватэры дадуць будаўнікам, калі не — астраўчанам, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Хаця Астравец застаецца прыярытэтнай пляцоўкай, разглядаюцца і іншыя – Краснапалянская і Кукшынаўская, якія знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці.

 

Праект жылой забудовы мікрараёна №1 па вуліцы Валадарскага ў Астраўцы для персанала атамнай электрастанцыі створаны архітэктарамі і праектыроўшчыкамі інстытута «Гроднаграмадзянпраект». У мікрараёне, па разліках праектыроўшчыкаў, павінны пражываць 3.200 чалавек. Яго цэнтральная зона аддадзеная грамадска-гандлёваму цэнтру, а ў жылой зоне прадугледжаныя 3-4-5-павярховыя дамы са скатными стрэхамі. У некаторых дамах прадугледжаныя ўбудаваныя гаражы.

 

На ілюстрацыі: макет першага мікрараёну