Цэнтр мовы, фота «Імгненні» і нямецкі хіп-хоп

|

Амаль дзесяць гадоў кафедра нямецкай мовы ГрДзУ імя Янкі Купалы актыўна супрацоўнічае з Германскай службай акадэмічных абменаў. У межах Тыдня Нямеччыны, які зараз праходзіць у Беларусі, ладзіцца семінар «Адкрыць Нямеччыну». Такі семінар штогод праводзіўся у розных гарадах Беларусі (напрыклад, у мінулым годзе ён быў арганізаваны ў Полацку). Удзельнікі семінара – студэнты-германісты, якія прыехалі ў Гродна са ўсёй краіны.

 

І таксама сёння ў галерэі «Універсум» адбудзецца адкрыццё выставы «Імгненні». Гэта выстава фатаграфій і каментароў да іх аб тым, як беларусы бачаць Нямеччыну, а немцы – Беларусь. Пятнаццаць беларусаў і пятнаццаць немцаў уяўляюць сваё бачанне дзяржаў і іх грамадзян. Каментары напісаныя на беларускай і нямецкай мовах.

 

align=”left” >А 28 верасня ва ўніверсітэце адбудзецца канцэрт «Роджэр&Роджэр: Хіп-хоп жыве тут», на якім выступяць адны з самых папулярных рэпераў Нямеччыны Роджэр Манглус і Роджэр Рэклес. Канцэрт арганізаваны Інстытутам імя Гётэ.

 

Фота http://atom.grsu.by