На байдарцы, на ровары і, нават, на кані

|

Маршрут вельмі добра ўпісваецца ў сучасную сістэму адпачынку. У Беларусь турысты будуць вяртацца на цягніках або аўтобусах.

 

Фінансаванне праекта ажыццяўляецца Еўрапейскай камісіяй. Беларуская частка праекта каштуе каля 440.000 еўра.

 

Адна з асноўных мэтаў праекта — стварэнне магчымасцей займацца актыўным турызмам для людзей з недахопамі фізічнага развіцця. Гэта значыць, што паўсюдна па ходзе маршруту будуць пабудаваны пандусы. Нават для інвалідных калясак прадугледжаны спецыяльныя байдаркі.

 

Дарэчы, маршруты распрацоўваюцца не толькі байдарачныя, але і веласіпедныя, і нават конныя.

 

Паведамляе БелаПАН