Дрэвы знішчылі, сельскі сакратар у шоку
Не пашкадавалі і самага вялікага, магчыма на ўсю Беларусь, топаля (больш 6 метраў у абхваце). Сакратар сельскага Савета сказала, што пілавалі старыя дрэвы. Але ад таго, што спілавалі кедравую хвою, і яна ў шоку.
Побач з новай школай ў 30 кроках знаходзіцца будынак старой школы, ці таго , што ад яго засталося. Уваход у гэты стары будынак «упрыгожаны» фашысцкай свастыкай, над двярным праёмам надпіс «БАР», вакол кучы сьмецьця і бутэляк. Гэта і вынік і сімвал выхаваўчай працы, сімвал узроўню адукацыі і культуры.
Інф. і фота з сайту http://masty.belarda.org