Спецыяльна для кіроўцаў

|

Аднак, на жаль, на ўчастках дарог Гродзенскай вобласці можна знайсці толькі два пункты, якія пакуль змяшчаюць дадзеную інфармацыю: непасрэдна абласны цэнтр і Ашмяны. У той час як у іншых абласцях паказаны ўжо ад 4-х да 10-ці населеных пунктаў.

 

Верагодна, сітауцыя хутка зменіцца, таму што сёлета плануецца дааснасціць сістэмамі відэаназірання яшчэ 16 дарожна-вымяральных станцый (ДВС) у Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Такім чынам, прагляд інфармацыі аб дарожных умовах стане магчымым з 55 ДВС, зараз – з 39-ці. Карыстальнікі дарог могуць азнаёміцца з дарожным становішчам (фотавыявы, тэмпература паветра, тэмпература пакрыцця, від ападкаў, бачнасць, стан пакрыцця дарогі) па прамой ссылцы.

Па інф. БелаПАН