У Гродне прэзентавалі “Постаці” (відэа, фота)

|

Удзельнікаў прэзентацыі вітаў дзіцячы ансамбль з садка №31.

>

Затым гасцям быў прадстаўлены кароткі фільм, які распавядаў пра тое, як здзяйснялася падрыхтоўка дыска ды ўтрымліваў урыўкі інтэрв’ю некаторых з герояў.

 

Упрыгожаннем вечарына сталі выступы гарадзенцаў-герояў “Постацяў” – майстра саломапляцення Яўгена Блудава, кампазітара Яўгена Петрашэвіча (на здымку), мастака Зміцера Іваноўскага, кіраўніцы хора беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Веры Кунцэвіч (на здымку), кіраўніка грамадскага аб’яднання “Паходня” Міколы Таранды.

Скончылася вечарына калектыўным выкананнем гімна “Магутны Божа”.

Дыск “Постаці” быў створаны пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” групай моладзі, сярод якой былі і аўтары “Твайго стылю” – Інга Сакута (кіраўніца праекта), Юлія Каляда, Юлія Катаржынская, Воля Корсун, Юры Седзянеўскі.

У хуткім часе матэрыялы “Постацяў” з’явяцца на ў відэагалерэі “Твайго стылю”.

 

Фота Асі Тарноўскай


 

Відэа Ганны Будзіловіч