У Лідзе настаўнік збіў веласіпедыста

|

Падзеі адбываліся па абедзе 28-га кастрычніка.

Па вяртанні на месца аварыі кіроўца падабраў люстэрка задняга віду, якое адарвалася ад машыны, ды зноў з’ехаў.

Схавацца, аднак, не ўдалося – у хуткім часе парушальніка затрымала міліцыя.

 

Па звестках гарадзенскай ДАІ, толькі ўчора на Гарадзеншчыне пад колы аўтамабілістаў патрапілі два веласіпедысты.

 

Сёння па вуліцах Гродна праедзе “Крытычная маса” веласіпедыстаў, якія такім чынам спрабуюць звярнуць увагу на тое, што з’яўляюцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі дарожнага руху і заслугоўваюць павагі да сваіх правоў.