Многія думаюць, што пераліванне крыві гэта вельмі проста. Замацавалі на штатыве кропельніцы пакецік з донарскай крывёй і яна спакойна сабе сочыцца праз голку ў вену. Насамрэч, усё значна складаней. Трансфузіялогія, навука аб пераліванні крыві, не менш складаная за транспланталогію, дзе гаворка ідзе пра перасадку органаў. Асабліва важна правільна падабраць кроў пры аперацыях у пацыентаў-немаўлят. Менавіта гэтым займаецца адзіны ў Гродзенскай абластной дзіцячай бальніцы хірург-трансфузіёлаг Уладзімір Пруднікаў.